Новость

У Гомелі праходзіць міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы"

14:32 04 Декабря
У Гомелі стартаваў XIV міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы». Форум напярэдадні адкрылі артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы камедыйнай пастаноўкай «Рэвізор». Да сёмага снежня ўключна на сцэнах абласнога цэнтра свае спектаклі пакажуць артысты дзевяці тэатраў з Мазыра, Мінска, Бранска, Чарнігава, Таганрога, Тбілісі і, канешне, Гомеля.
Падзяліцца: